Новы альбом «450 авечак» кішынёўскага «Zdob si Zdub» беларускага слухача можа зацікавіць хоць бы тым, што ня выключаны ў далейшым і ўдзел малдаванаў — усьлед за ўкраінцамі — у «Крамбамбулі».

«450 авечак. Для чабана — гэта 245 дзён адзіноты. Для ваўка — 450 вячэраў. Для васьмі сабак — 450 аб’ектаў, якія трэба пільнаваць. Для тых, хто шукае, — 450 званочкаў. Для тых, хто знайшоў, — 900 вачэй, што глядзяць з замілаваньнем. Для тых, хто грае, — 900 вушэй, што слухаюць мэлёдыю флуера. Для тых, хто стрыжэ поўсьць, — 9000 пар шкарпэтак, коўдраў і швэдраў. Для зямлі — некалькі стаптаных лугоў. Для душы — 450 астральных кантактаў. Для космасу — 450 боскіх стварэньняў. Для вас — 450 кіляграмаў брынзы. Для нас — 10 песень і адзін альбом. Слухай 450 авечак!»

АК

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0