30.07.2004 / 13:00

Адвакаты таксама кахаюць

Фільмы, дзе канфлікты высмактаныя з пальца, здымаюць ня толькі ў Беларусі, дзе афіцыйна пануе згода і стабільнасьць, але і ў Галівудзе.

Праўда, галівудзкія карціны ня так дзейнічаюць на нэрвы — і ў гэтым іх тайна.

Адвакаты па разводах Одры Вудз (Джуліян Мур) і Дэніэл Рафэрці (Пірс Броснан) — супернікі ў зале суду. Але яна самотная жанчына, а ён — закаханы прыгажун. Падобная дыспазыцыя варожых сілаў ня можа не завяршыцца шчасьлівым шлюбам.

Перашкодаў на шляху вясельля няшмат: галоўны зь іх — комплексы адвакаткі наконт свайго аблічча, бо ёй пашчасьціла мець «самую прыгожую матулю на сьвеце». Сярод стратаў — зламаны (за кадрам) пазногаць і непрыемныя плёткі ў газэтах. Працоўныя канфлікты сваім накалам нагадаюць удзячным гледачам спрэчку дырэктараў перадавых калгасаў.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

Законы прывабнасьці (Laws of Attraction)

ЗША, 2004, каляровы, 87 хв.

Жанр : Камэдыйная мэлядрама

Адзнака : 4 (з 10)

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру