30.07.2004 / 13:00

Няэўра

Менскае «Дынама» было блізкае да паўтору беларускага футбольнага рэкорду

«Шкада, што ў Беларусі не было калёній!» — са скрухай прамовіў побач са мной адзін з 12 тысяч заўзятараў у той час, як цемнаскуры француз Мат Мусілу закатваў другі мяч у браму менскага «Дынама». На майцы спадара Мусілу радасна шчэрыўся чырвоны сабака — сымбаль францускага клюбу «Ліль»: пераможцам у нічыйнай гульні ўсё роўна становіцца ягоная каманда.

Менскія дынамаўцы сёлета някепска змагаліся ў Кубку УЭФА-Інтэртота. Выбіўшы спачатку польскую «Одру», а пасьля і сэрбскі «Сартыд», у трэцім раўндзе беларусы гулялі зь «Лілем» — 10-й камандай Францыі. Ваяж у правінцыю Нор-Па-дэ-Кале скончыўся паразай менчукоў зь лікам 1:2 ды някепскімі шанцамі на посьпех дома. Але ў Менску супрацьстаяньне вылілася ў нічыю 2:2. Па суме двух матчаў пераможцам застаўся «Ліль».

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Багдан Арлоў

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру