30.07.2004 / 13:00

Чэмпіянат-пасьмешышча

Амаль супалі ў часе чэмпіянат сьвету паводле вэрсіі ФІДЭ (18 чэрвеня — 13 ліпеня, Трыпалі) і Міжнародны дзень шахматаў (20 ліпеня).

У парадку рэчаў — павіншаваць прыхільнікаў гульні са сьвятам віртуальнага яднаньня, апець стыль новага «шахматнага караля», 24-гадовага Рустама Касымджанава з Узбэкістану, які пасьля ўпартай барацьбы па накаўт-сыстэме перамог у фінале брытанца Майкла Адамса… Аднак штосьці замінае пяяць хваласьпевы грасмайстрам і арганізатарам спаборніцтва.

ФІДЭ, Міжнародная фэдэрацыя шахматаў, узьнікла 80 год таму як прафсаюз прафэсійных гульцоў. Уласна, дзень шахматаў і адзначаецца традыцыйна ў дзень заснаваньня ФІДЭ. Паступова яна прыхапіла сабе функцыі адбору шахматыстаў на першынство сьвету, наданьня званьняў і рэйтынгаў. У пачатку XXI ст. міжнародная фэдэрацыя — грувасткая бюракратычная машына з усімі яе атрыбутамі. «Яны там прыкрываюцца чэмпіёнам сьвету, але не паважаюць нават яго» — канстатаваў у свой час мудры Давід Бранштэйн. Летась прэзыдэнт ФІДЭ і Калмыкіі Кірсан Ілюмжынаў за адмову падпісваць кабальныя кантракты папросту «звольніў» украінца Руслана Панамарова — чэмпіёна-2002. Званьне было зноўку пастаўлена на кон, прычым выбар Лібіі быў для вядучых гульцоў неспадзяванкай.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Вольф Рубінчык, rubinchyk@lycos.com

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру