30.07.2004 / 13:00

«Беларусь патрэбна, каб Украіна выглядала ня так ужо й дрэнна ў вачох Захаду»

У Эўропе палітінвэстыцыі рабіць адкрыта амаль немагчыма.

На прэс-канфэрэнцыі 20 ліпеня Аляксандар Лукашэнка сказаў: «У нас нармальны інвэстыцыйны клімат. Але мы хацелі б, каб ад гэтага прадпрыемства, ад інвэстара, які да нас прыйдзе, была б карысьць і для нашага народу, і для дзяржавы. Мы йдзём на інвэстыцыі, але толькі ў тых сфэрах, якія сёньня не зьяўляюцца «смачнымі кавалачкамі», як вы іх завяце, эканомікі. Ну, а ў тыя сфэры яны ня вельмі хочуць ісьці. Вось і несупа-дзеньне інтарэсаў. Вось толькі ў чым пытаньне. А на юрыдычным узроўні ў нас праблем няма. У нас заканадаўства ня горшае за іншых. І гэта прызнана інвэстарамі, што прыйшлі да нас працаваць».

Зусім інакш мяркуе Яханэс Кінскі, генэральны мэнэджэр інвэстыцыйнага гіганту «JP Morgan International Ltd.», які ўжо на працягу чатырох год узначальвае прадстаўніцтва «JP Morgan» у Чэхіі, зьяўляецца галоўным каардынатарам «JP Morgan» у Чэхіі ды Славаччыне. Ён дарадца чэскага ды славацкага ўраду ў галіне прыватызацыі тэлекамунікацыйных кампаніяў. Ягоныя парады таксама адыгралі далёка не апошнюю ролю ў часе перамоваў па далучэньні гэтых краін да Эўразьвязу. Вось што ён сказаў нашаму карэспандэнту ў Празе:

«Часам кажуць, што Беларусь патрэбна для таго, каб Украіна выглядала ня так ужо й дрэнна ў вачох Захаду. Пакуль я ня бачу магчымасьці таго, каб палітычная сытуацыя ў вашай краіне зьмянілася ў лепшы бок. Але калі гэта ўсё-такі здарыцца, Беларусь праявіць магутны патэнцыял для прыцягненьня інвэстыцый.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алесь Кудрыцкі

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру