30.07.2004 / 13:00

Алесь Зарамбюк:

Я беларускі Cаакашвілі

Першай пастановай Алеся Зарамбюка пасьля прыходу да ўлады будзе стварэньне спрыяльных умоваў для нараджэньня дзяцей. Алесь заклапочаны дэмаграфічнай сытуацыяй у краіне і сам хоча мець ня менш як траіх дзяцей. Алесь стаў дэпутатам Мастоўскага райсавету ў 20 гадоў, гэта самы малады дэпутат у краіне. Гэты студэнт перамог канкурэнта — мясцовага начальніка — з фэнамэнальным вынікам 75%. А ў свабодны час ён даглядае пчолы.

«НН»: Алесь, ты спрычыніўся да бойкі на апошнім сойме «Маладога фронту». Ці будзе раскол арганізацыі, пра які ўсе кажуць?

Алесь Зарамбюк: Тое, што ёсьць два лідэры, сьведчыць пра тое, што арганізацыя жывая. Але ніякага расколу не павінна быць.

«НН»: Чаму ты не балятуешся на пасаду старшыні арганізацыі?

АЗ: Я ня бачу сябе на пасадзе старшыні. Я хачу працаваць у Мастах. Я проста закаханы ў Масты, для мяне гэта найлепшы горад у сьвеце. Я тут нарадзіўся і вырас і буду жыць тут, як сьпяваюць нашы музыкі. Ёсьць Дашкевіч, я яго падтрымліваю.

«НН»: Што адбываецца ў моладзевай палітыцы ў Беларусі?

АЗ: У моладзевых колах цяпер шырыцца разуменьне таго, што трэба ня проста ўзьдзейнічаць на ўладу, а самім станавіцца гэтай уладай і будаваць новую Беларусь. Ёсьць прыклады Бела-азерску, Мастоў, Горадні і іншых гарадоў, дзе прадстаўнікі маладой дэмакратыі сталі дэпутатамі мясцовых саветаў.

Будучыя выбары ў палату прадстаўнікоў пакажуць, хто ёсьць хто. Але калі хочаш нечага дасягнуць — трэба проста рваць зямлю і рабіць усё, каб перамагчы.

«НН»: Чаго табе ўдалося дамагчыся ў райсавеце?

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Гутарыла Вераніка Дзядок

Біяграфія

Алесь Зарамбюк нарадзіўся ў Мастах у 1982 у сям’і настаўніцы музыкі і сталяра. У 2002 скончыў Гарадзенскі каледж мастацтваў па спэцыяльнасьці «рэжысура масавых сьвятаў і народных абрадаў», студэнт 2 курсу аддзяленьня сацыялёгіі Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту імя Янкі Купалы (цяпер у акадэмічным адпачынку), з 2003 — дэпутат Мастоўскага райсавету, сябар камісіі па сацыяльных праблемах.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру