Менгарвыканкам прыняў пастанову пра перайменаваньне шэрагу гарадзкіх вуліц.

Найбольшая колькасьць — па ўскраінах, дзе вёскі ўвайшлі ў межы гораду і назвы вуліц супалі з ужо наяўнымі гарадзкімі. У новым мікрараёне Лошыца зьявіліся вуліцы Станіслава Манюшкі, Каруся Каганца і Язэпа Драздовіча. Бульвару Луначарскага пастанавілі даць імя Мулявіна. Імя Быкава пакуль не ўвекавечана. Памянялі назву дзясяткі вулак у былых падгародны вёсках Зацань, Цна ды інш. Найбольш тым выкарысталі назвы былых хутароў ды ўрочышчаў. Падрабязна распавядае пра нованазвы «Звязда» ад 10 жніўня.

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0