Адабраць у Арлова і Глёбуса замежныя пашпарты.

Глёбусу яшчэ забараніць ужываць словы «я» і «чэлес».

А Шніпу — «сабака» і «граждан».

Забараніць Хадановічу ўжываць імёны і запазычаныя словы. Зрэшты, каб Хадановічу засталося хоць чымсьці пісаць, імёны дазволіць.

Адабраць кампутар у Курэйчыка. Зрэшты, каб ён мог хоць чымсьці пісаць, дазволіць калькулятар.

Прыслухацца да ўсіх парадаў крытыка Жукоўскага.

Не прадаваць спіртнога членам Саюзу пісьменьнікаў да дасягненьня імі 60-гадовага ўзросту. Зрэшты, каб ім было хоць чымсьці пісаць... Не, нічога не прадаваць.

Выдаць зборнік жаночай прозы.

У прэсе — параўноўваць усіх сучасьнікаў з Караткевічам і Кундэрам.

Даць поўную свабоду творчасьці Вішнёву.

Алесь Коцюбаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0