Выстава да 60-годзьдзя вызваленьня Беларусі ў Доме масонаў

На выставе, разьмешчанай у Музэі тэатральнай і музычнай культуры, зачароўвае ўжо сам шматслаёвы, скарбонкавы хранатоп. Будынак уяўляецца скрынкай, у якую падступны майстар замест аднаго дна ўклаў чатыры (вобразы любае батлейкі ды скрыні Пандоры зьліваюцца ў адзін). Знадворку — вулка зь ленымі мінакамі, выхаванымі мыльнымі опэрамі, салютамі, кока-колай ды дэкрэтамі — нашая «плюс ХХІ-стагодзьдзевая» рэчаіснасьць? А ты пераступаеш ганак Дому масонаў, што, паводле легенды, злучаецца падземным ходам з домам слыннага стваральніка «Міцкевіча на скале Аюдаг» Валенція Ваньковіча, і міжволі далучаешся да старадаўняе містычнае мудрасьці «вольных муляраў», завадатараў змаганьня ды змоваў у XVIII—XIX стагодзьдзях.

Болачка

Дом масонаў (Музэй гісторыі тэатраў) знаходзіцца па адрасе Музэйны завулак, 5. Т.: 229-26-67, 226-07-69, 226-08-11

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0