На два фэстывальныя дні

У суботу траса на Наваградак была перапоўненая. Дзясяткі аўтобусаў і аўто чарадою рухаліся ў бок старажытнага гораду.

Фэст «Наваградзкі замак» упершыню прайшоў чатыры гады таму. Тое сьвята было суцэльным экспэрымэнтам: упершыню рэканструяваліся старажытныя баі на Замчышчы, упершыню 30-тысячны Наваградак прымаў тысячы турыстаў адразу.

Мясцовыя ўлады падтрымалі фэст, і экспэрымэнт ператварыўся ў штодвухгадовую традыцыю. Сёлета Наваградак быў гатовы прыняць 50 тысяч гледачоў. Але прагнозы ня спраўдзіліся: праз моцны цыклён сёлета на фэсьце было ня болей за 10 тыс. гледачоў. На ранейшых сярэднявечных фэстах зьбіралася да 40 тысяч, а ўсе рэкорды наведвальнасьці пабіла леташняе сьвята ў Нясьвіжы, дзе сабралася 80 тыс.

На Замкавай гары плянавалася ўсталяваць 500 плястыкавых крэслаў і сцэну, але перашкодзіла надвор’е. Пад вечар на галоўным пляцы паставілі вялікі экран — гала-канцэрт і начны бугурт люд меў мажлівасьць разгледзець ва ўсіх падрабязнасьцях. Цэнтар гораду ў межах вуліц Міцкевіча і Малой Замкавай ператварыўся ў суцэльны кірмаш. Старшыня райвыканкаму Анатоль Ліс кажа, што толькі на гандаль сувэнірнай прадукцыяй было пададзена больш за 100 заявак..

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Будкін, Менск—Наваградак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0