Мікола Аўрамчык. Знаёмыя постаці. — Менск: Маст. літаратура, 2004. — 2000 ас.

ЦК сочыць за якасьцю жанчынаў беларускіх пісьменьнікаў. Народная артыстка СССР Ржэцкая грае перад старшынямі сельсаветаў. Эстонскія пісьменьнікі, у адрозьненьне ад бравых беларускіх скульптараў, ня могуць уявіць Купалу босым. Машэраў — безуважны, артыстычны і супярэчлівы. Выступаюць артысты маскоўскай эстрады. Усе гэтыя прыметы часу прысутнічаюць у кнізе ўспамінаў, як дэкор і як зьмест адначасова.

Больш каштоўнае — рысы характараў, дэталі з жыцьця клясыкаў. Валеры Маракоў помсьціць міліцыянту, адбіваючы ў таго дзяўчыну. Колас апранаецца ў тройку пад гальштукам нават у шпіталі. Панчанка з Брылём перакусваюць на Камароўцы з чаркаю. Крапіва жартуе. Дэманічнае і жаноцкае суіснуе ў Зьмітраку Бядулю.

Ці ёсьць у кнізе Гілевіч? Ёсьць, але бадай няма.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Гезгала

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0