«Канфеткі, бараначкі!» — у каторы раз за вечар, глынуўшы прэпарату «Мэзым», пяе цётка-ненажэра.
У вясковай хаце ля тэлевізара сабралася ўся сям’я.
— От баба гадкая — не люблю я яе, — дзеліцца ўражаньнямі ад рэклямы бабуля.
— Чаму? — дзівяцца маладзейшыя.
— Хай бы яна што харошае сьпела, а то ўсё канфеткі-бараначкі!
* * *
— Бач ты, страшыдлы, а шкадуюць адно аднаго! — кажуць старыя падчас прагляду фільму «Кінг-Конг жыве».
* * *
«Дорогой, у тебя перхоть!» — зь нечуванай трагедыяй у голасе прамаўляе дзяўчына з экрану. П’янаваты дзядзька на канапе ня можа не адгукнуцца на чужое гора:
— Ну, калі ўжо радзіўся пархатым, нічога тут не паробіш.
* * *
«Все мы, бабы, стервы!» — пяе-захліпаецца Ірына Алеграва.
Немаладога веку тэлеглядачка ня мае моцы трываць абразы. Яна падскоквае да тэлевізара і пачынае ў экран дулі круціць:
— На табе, на табе! Сама сьцерва, сама такая! А я ня сьцерва, я ўсю жызьню на фабрыцы чэсна работала.
* * *
Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Тацяна Барысік, Магілёў