Другая палова мінулага тыдня прынесла беларусам доўгачаканыя мэдалі.

Ігар Макараў заваяваў найвышэйшую ўзнагароду ў дзюдо. Пасьля бою 19 жніўня старшыня Гомельскага аблвыканкаму Аляксандар Якабсон «тэлеграфаваў» у Атэны, каб павіншаваць земляка ад імя ўладаў Гомельшчыны. Нібы загладзіць віну за тое, што доўгія гады на Ігара ніхто не зважаў у абласным цэнтры. Цягам некалькіх гадоў Макарава кармілі абяцанкамі пра кватэру, а аднойчы нават выселілі з інтэрнату.

Лішні раз пераконваешся, што ў нашай краіне спартоўцы залатымі ўзнагародамі перадусім ствараюць свой дабрабыт. А да нечэмпіёнаў і непрызёраў дзяржаве няма ніякае справы. За алімпійскае золата Макараву, апрача 60 тыс. даляраў і Ордэна мужнасьці, абяцана кватэра ў любым месцы Беларусі.

Напэўна, вырашыць свае жыльлёвыя праблемы і алімпійская чэмпіёнка Юлія Несьцярэнка, якая жыве з мужам у маленькім пакойчыку ў берасьцейскім інтэрнаце. Галоўнае, каб допінг-спроба дала адмоўны вынік.

Барацьба з допінгам на Алімпіядзе набірае абароты.

Не абышлося, на жаль, і безь беларусаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алег Раявец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0