Ніводнае пачынаньне апазыцыі не выклікала за апошні час такога раздражненьня, нават ярасьці ўладаў, як Праграма Каліноўскага.

Даючы магчымасьць якаснага навучаньня за мяжой усім студэнтам, выключаным з унівэрсытэтаў, Праграма гарантуе актывістам нацыянальнага руху моцны імунітэт.

На гэтым тыдні да яе зноў прыцягнутая ўвага.

Па‑першае, распачаўся другі набор на яе. Яе арганізатары зрабілі высновы з памылак мінулага году, і сёлета адбор шчыльнейшы, чым летась.

Па‑другое, нейкая з спэцслужбаў напару з БТ арганізавала чарговы «скандал», скіраваны на дыскрэдатацыю Праграмы.

А як грамадзкая думка ацэньвае праграму пасьля году яе дзеяньня? Вынікі апытаньня на сайце nn.by: 70% ставяцца да Праграмы Каліноўскага пазытыўна. Гэта больш чым добры паказчык для «opportunity», даступнай ня ўсім. Грамадзтва бачыць у Праграме шанец вышкаліць эўрапейскага ўзроўню спэцыялістаў для будучай Беларусі.

Камэнтар рэдакцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0