Аб арэндзе памяшканьня для VIII нечарговага зьезду партыі АГП удалося дамовіцца з адміністрацыяй гатэлю «Менск» — іх, маўляў, палітыка не абыходзіць, абы плацілі.
Арэнда канфэрэнц-залі была аплачана за тры тыдні да зьезду, аднак раніцай у нядзелю служба бясьпекі гатэлю не пусьціла дэлегатаў у залю.
Анатоль Лябедзька з ганку гатэлю запрасіў дэлегатаў перабірацца ў офіс АГП і паведаміў, што юрысты АГП падрыхтуюць заявы ў пракуратуру аб узбуджэньні крымінальных спраў супраць адміністрацыі «Менску» паводле двух артыкулаў — стварэньне перашкод выбарчай кампаніі і махлярства. З процілеглага боку вуліцы ягоны выступ здымалі на стужку відэааматары ў цывільным з характэрнымі кароткімі стрыжкамі.
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
АП