Як ніколі сёлетняе лета на Мядзельшчыне багатае на юбілеі касьцёлаў.

Так, 250-годзьдзе адзначыў храм у Мядзеле, 100-годзьдзе — у Шэметаве, традыцыйны Будслаўскі фэст праходзіў пад знакам 500-годзьдзя заснаваньня Будслава. А ў гэтыя выходныя вернікі адзначылі два сьвяты касьцёлу ў вёсцы Нарач (ранейшая назва — Кабыльнік) — споўнілася 570 год ад пабудовы першага драўлянага касьцёлу і 100 год кансэкрацыі (асьвячэньня) цяперашняга храму.

Крыху гісторыі. Першы храм пабудавалі тут князі Сьвірскія ў 1434 г. Драўляны касьцёл перабудоўвалі, урэшце ён згарэў у 1897 г. Тады і пачалі будаваць новы, мураваны. Будаўніцтва можна назваць народным, бо вялося яно стараньнямі і ахвяраваньнямі парафіянаў і людзей зь іншых мясцовасьцяў. Мясцовыя бабулі ўспамінаюць аповеды бацькоў пра тое, як дружна выходзілі людзі працаваць. Грошы на касьцёл прысылалі нават з Амэрыкі –– землякі, якія падаліся туды на заробкі. Дагэтуль захоўваецца абразок, на адваротным баку якога згадваецца Ян Койра, што ахвяраваў на цэглу для храму 5 даляраў. Людзі ня толькі дапамагалі будаваць касьцёл, а нават і фрэскі малявалі — займаліся гэтым дзьве сястры-самавучкі.

Завяршылі будаўніцтва касьцёлу пры канцы 1901 г.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алесь Высоцкі, Мядзел

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0