Кааліцыя «Маладая Беларусь» падвяла прамежкавыя вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных груп: 14 груп зарэгістраваныя, 7 групам у рэгістрацыі адмовілі. Шэсьць сяброў кааліцыі пасьля перамоў зь іншымі дэмакратычнымі кандыдатамі зьнялі свае кандыдатуры на карысьць мацнейшых і будуць удзельнічаць у іх выбарчых кампаніях. Чатыры незарэгістраваныя прэтэндэнты, магчыма, будуць вылучаны ад партыяў.
Паводле слоў лідэра кааліцыі Паўла Севярынца, найбольшыя шанцы на перамогу маюць актывісты «Маладой Беларусі» Алесь Зарамбюк у Мастах, Аляксей Шэін у Маладэчне, Мікола Арцюхоў у Нясьвіжы. Палова прэтэндэнтаў ужо набрала больш за тысячу подпісаў, дастатковую для рэгістрацыі кандыдата. Сам Севярынец у сваёй акрузе ў Віцебску «гатовы перамагаць любога кандыдата, хоць Лукашэнку», аднак не без агаворкі — «калі будуць сумленныя выбары».
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Алесь Пяткевіч