Акцыя «Хочам вучыцца па-беларуску!», зладжаная незарэгістраваным Задзіночаньнем беларускіх студэнтаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 1 верасьня, суправаджалася затрыманьнямі.

Спробы разгарнуць плякаты спыняліся. Адзінае, што можна было зрабіць беспакарана, — сесьці і засьпяваць. Пасьля пары песень удзельнікі рушылі да помніка Купалу. Сярод затрыманых — Лявон Баршчэўскі, Франак Вячорка, Яўген Афнагель.

Міністэрства адукацыі на словах турбуецца пра беларускую школу. Але ўлады па-ранейшаму жорстка рэагуюць на кожную ініцыятыву зьнізу ў гэтай сфэры. У выніку колькасьць беларускамоўных школьнікаў скарачаецца ўжо 10-ы год, а беларускамоўныя ВНУ застаюцца ў праектах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0