Нягледзячы на тое што алімпійскі факел у Афінах спыніў курэць амаль тыдзень таму, Алімпіяда нябачна працягваецца.

Як паведамляюць тэлетайпы, кіраўнік МАК у якасьці сувэніраў захапіў з сабою з Грэцыі 3500 прабірак з аналізамі атлетаў, каб яшчэ раз праверыць тыя аналізы на прадмет наяўнасьці стымулятараў.

Гэтая навіна павінна зацікавіць Сівакова, які ўжо выказаў намер «пашчаміць дзьвярамі» трэнэраў з адстаючых відаў спорту. Пачакай, чувак! Магчыма, у крыві таго ці іншага чэмпіёна знойдуць забаронены мікроб. Як вынік, яго пазбавяць мэдаля, а крывіч, якому дасталося чацьвёртае месца (такіх у нас аж 10), адразу падскочыць на трэцюю прыступку алімпійскага трону. Глядзіш, такім чынам мы павялічым наш алімпійскі кошык да 24 мэдалёў і выканаем дадзенае бацьку абавязацельства.

Паралельна ў сьвеце ўзьняўся рух за адмену шмону на допінг. «Калі ўжо вырашылі змагацца са штучным уплывам на чалавечы арганізм, дык давайце рабіць гэта пасьлядоўна — забаронім піхаць дзяцей вітамінамі і рыбіным тлушчам: хіба гэта ня той самы допінг?» — лягічна піша «Guardian». Возьме верх гэты пункт гледжаньня — усе, каго на гэтай алімпіядзе абвінавацілі ў допінгу і адмурыжылі мэдаль, атрымаюць свае ўзнагароды цурук.

Між тым, нягледзячы на тое што мы знаходзімся ў фазе буфіркацыі сучаснага спорту, некаторыя трэнды ў алімпійскім руху ўжо відавочныя. Толькі сталы кліент цэнтру карэкцыі зроку «Аптымэд» не заўважыць прарыву кітайцаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0