28 чэрвеня на плошчы Свабоды ў Віцебску дэмантавалі стэлу з выявай савецкіх сімвалаў — сярпа і молата. Гэтае «ўпрыгожанне» прастаяла ў цэнтры горада не адно дзесяцігоддзе.

Сёння рабочыя спачатку знялі і вывезлі выяву рабоча‑сялянскай еднасці, а потым, пры дапамозе бензапілы і аўтагену дэмантавалі каркас стэлы. Знутры спаруда, зрэшты як і ўсё савецкае, аказалася трухлявай. Мінакі нават дзівіліся, як яна так доўга пратрымалася, бо зробленая была з ДВП, металічных вугалкоў і абабітая бляхай.

Па звестках з крыніц вартых даверу на месцы стэлы Віцебская епархія плануе ўсталяваць памятны крыж пра зруйнаваны Свята‑Мікалаеўскі сабор. Праект шасціканцовага крыжу на пастаменце ўжо выканалі дызайнеры адной з вядомых віцебскіх фірмаў.

Паводле Народных навінаў Віцебска

Тамсама фатаздымкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0