Тупаў з касою, варочаў, гроб, звозіў. І, бадай, увесь гэты час са мною быў кішэнны прыймач.

Слухаючы культурніцкія праграмы замежных радыёстанцый, з горыччу параўноваў з тым, што ёсьць у нас.

Сёньня выкінуў з хлява гной, накапаў на вячэру бульбы і перад тым, як узяцца калоць дровы, прысеў на хвіліну, каб пагартаць прысланую сябрамі з Італіі кнігу Эмануэля Аўдызіё «Tutti i cerchi del mondo. I volti, i paesi, le storie che fanno un’Olimpiade» («Усе колцы сьвету. Твары, краіны, гісторыі, зь якіх складаецца Алімпіяда»). Безь Беларусі, вядома.

Тут жа падумаў: у нашай Айчыне багата алімпійскіх волатаў, легендарных спартоўцаў і геніяльных трэнэраў (Шчэрба, Кныш, Парфяновіч, Клім, Корбут…). Чаму ж гэтага залатога Кландайку не скарыстае хто з патрыятычных журналістаў і не раскажа ў прыгожай форме пра іх? Які прагал! Які пралом у культурным падмурку Беларусі!

Мікола Бусел, Дуброва (Сьветлагоршчына)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0