Абвяшчэньне рэфэрэндуму зьмяніла характар выбарчай кампаніі.

Дэмакратычныя кандыдаты вылучылі супольны дэвіз «Скажы Лукашэнку НЕ!». З выбаркамаў даходзяць весткі, што ўлады рыхтуюць масавую нерэгістрацыю кандыдатаў ад апазыцыі.

На думку лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, рэфэрэндум робіцца прыярытэтнай задачай.

Але аддзяліць ад яго выбарчую кампанію немагчыма. Ініцыятыўныя групы маюць праводзіць агітацыю «ад дзьвярэй да дзьвярэй». «Іншага выйсьця ў нас няма, бо ў беларускія СМІ нас не пускаюць, а ў расейскіх свая палітыка», — кажа А.Лябедзька. Апрача таго, падчас выбарчай кампаніі, магчыма, пройдзе чарговы Кангрэс дэмакратычных сіл.

Партыя БНФ таксама арыентуецца на сустрэчы з выбарцамі. Патэнцыйныя кандыдаты ад яе ўжо цяпер падаюць заяўкі і на пікеты ў акругах. Намесьнік старшыні ПБНФ Віктар Івашкевіч лічыць, што ўлады будуць вымушаны дазволіць пікеты ня толькі ў «рэзэрвацыях». Сур’ёзна партыя паставілася да тэле- і радыёвыступаў кандыдатаў: усе патэнцыйныя прэтэндэнты прайшлі трэнінг у народнай артысткі Беларусі Зінаіды Бандарэнкі й рэжысэра Валер’я Мазынскага. Апрача таго, ПБНФ мае выставіць на выбары дзьве тысячы назіральнікаў.

На 10 кастрычніка «пяцёрка» плянуе агульнабеларускую вулічную акцыю, на якую ўжо падаюцца заяўкі. А.Лябедзька лічыць, што гэта будзе «пратэставая хваля». Другая вялікая акцыя адбудзецца ў Менску 18 кастрычніка — падвядзеньне вынікаў.

Лідэр Народнай Грамады Мікалай Статкевіч падтрымлівае акцыю 18 кастрычніка, але сумняецца ў эфэкце акцыі 10-га: «Калі нас будзе мала, гэта будзе нагода для афіцыйнай прапаганды.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0