Група «Ляпіс Трубяцкой» выступіла на буйным фэсьце альтэрнатыўнай музыкі «Хлеў культуры» пад Вільняй. У першы дзень хедлайнэрамі была растаманская група з Харкава «5’nizza», у другі — беларусы. Міхалок адмовіўся ад выкананьня «Аў» і «Сочы» і засяродзіўся на апошніх песьнях калектыву, у тым ліку беларускамоўных. Новы «Ляпіс» літоўцам спадабаўся. Прадусар калектыву Яўген Калмыкоў кажа, што цяпер вядуцца перамовы наконт выданьня дыску «Залатыя яйцы» ў Літве.

Тым часам «Ляпіс» узяў удзел адразу ў двух расейскіх праектах. Песьня «Красівая» ўвайшла ў рэгі-складанку пад назвай «Антыфабрыка», «Ляпісаў» таксама запрасілі запісаць песьню для трыб’юту амэрыканскай панк-легенды «Ramones». Міхалок з радасьцю пагадзіўся, тым больш што творчасьць гэтай каманды натхніла яго на напісаньне самай пасьпяховай беларускамоўнай песьні «Ляпісаў» пад назвай «Рамонкі».

Дарэчы, на гэтым тыдні на афіцыйным сайце каманды (www. lyapis.com) зьявіцца MP3-запіс канцэрту групы ў студыі маскоўскай FM-станцыі «Наша радыё».

СБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0