«Шрэк-2» («Shrek-2»)
ЗША, 2004, каляровы, 92 хв.
Жанр: Анімацыйная камэдыя-казка
Адзнака: 8 (з 10)
Зялёнага велікана Шрэка і ягоную жонку Фіёну запрашаюць у госьці бацькі Фіёны — кароль і каралева трыдзявятага каралеўства. Але выбар прынцэсы выклікае, так бы мовіць, некаторую аслупянеласьць. Асабліва нездаволены зяцем кароль, які прылюдна сварыцца зь ім і ўсяляк дапякае за кепскае выхаваньне.
Але галоўную пагрозу для сямейнага шчасьця ўяўляе Хросная фэя, якая марыць пасадзіць на сталец свайго манернага сына. У фэі цэлая індустрыя па вытворчасьці чароўных зёлак, і яна зьбіраецца ўзмацніць свае пазыцыі.
Шрэку і Фіёне прыйдзецца прайсьці праз выпрабаваньне прыгажосьцю, падступствы і нават арышт, каб зноў аднавіць парушаны лад. Галоўным кампаньёнам Шрэка на гэты раз становіцца рудое кацяня ў ботах, у свой час нанятае цесьцем для забойства велікана. Але кілер і ахвяра пасябравалі, што выклікае пякучую рэўнасьць асла, «галоўнай гаваркой зануды».
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Андрэй Расінскі