Чарговы нумар «Спадчыны», выхад якой усё яшчэ балюча адстае ад графіку, прысьвечаны тэме «Спажывецкая культура».

Большасьць матэрыялаў нумару спрабуюць рэканструяваць штодзённую культуру нашых продкаў, амаль дашчэнту зьнішчаную двума стагодзьдзямі расейскай і савецкай уніфікацыі.

У нас амаль адсутнічаюць высокія стэрэатыпы спажываньня, традыцыйныя прадукты, якія б культываваліся і ўдасканальваліся з пакаленьня ў пакаленьне, якія б годна рэпрэзэнтавалі краіну, фармавалі яе аблічча. Няма больш «смаргонскіх абваранкаў», урэцкага ды налібоцкага шкла, «літоўскага» сыру, дзісенскага масла, сьвержанскага фаянсу, слуцкіх ды гарадзенскіх паясоў. Што, апроч дранікаў і мачанкі, можна прапанаваць у якасьці нацыянальных страў? Ці вычэрпваецца вырабамі з саломкі магчымасьць аформіць хатні інтэр’ер «у нацыянальным стылі»?

Нізкі ўзровень культуры ў Беларусі — як «духоўнай», так і «матэрыяльнай» — выяўляецца ў неразборлівасьці, непатрабавальнасьці да якасьці жыцьця, калі чалавеку (спажыўцу) усё роўна, у якім доме ён жыве, якую кілбасу-сыр-бульбу есьць, якое віно-піва п’е, якія відовішчы глядзіць, дзе вучацца ягоныя дзеці і г.д. Новыя тэхналёгіі апрацоўкі мазгоў праз mass media не спрыяюць выхаваньню разборлівасьці (высокай культуры) — у гэтым сэнсе яны дзейнічаюць інстынктыўна-салідарна з ідэалягічным апаратам таталітарнай дзяржавы — ва ўсім сьвеце, ня толькі ў Беларусі.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алесь Белы

«Спадчына», №2-3 за 2003.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0