Ня першы раз чытаю артыкул, дзе дарослыя дзядзькі правакацыйна выстаўляюць Л.Вольскага прэзыдэнтам.

Гэта ня можа не абураць сваёй нелягічнасьцю. Варта ж гэта аднаму чалавеку знайсьці сваё месца, уладкавацца — і ўсе будуць ім у думках затыкаць усе бочкі без затычак! Хопіць! Лявон — Юпітэр ці проста Пярун, але ў сваім коле. І там ягонае месца. І застаецца толькі паціснуць плячыма, калі замест таго, каб выставіць годнага кандыдата, дарослыя дзядзькі толькі ўздыхаюць: «Ой, вось бы нам такога прэзыдэнта!» Гэта не Лявона трэба цягаць туды-сюды, а палітыкам паводзіць сябе па-лідэрску.

Ганна Шыраканава, yahoo.co.uk

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0