Карані эмацыйнай беднасьці падлеткаў — у бясконцых расейскіх і амэрыканскіх (у расейскім перакладзе) баевіках і камэдыях.

З экрану бяруцца гатовыя ўзоры паводзін.

Неаднакроць даводзілася чытаць у афіцыйных мэдыях нараканьні на крымналізаванасьць некаторай часткі беларускае моладзі. Наракальнікі — аўтары шырокага кругагляду і вузкай нацыянальнай сьвядомасьці — у разважаньнях аб прычынах гэтага заганнага зьявішча сучаснасьці заканамерна прыплываюць да праблемы ўплыву на маладое пакаленьне прадукцыі масавай культуры. Часта імі называюцца фільмы, што цягам апошніх дзесяці гадоў стварылі рамантызаваны вобраз бандыта і бандыцкага жыцьця. Аднак, пералічваючы ўсе гэныя «Бумэры», «Брыгады», «Братоў», афіцыёзныя аўтары забываюць адну надта істотную акалічнасьць — кіно ж расейскае!

Крыміналізацыя сьвядомасьці юных беларускіх грамадзян ёсьць адным з вынікаў павальнай русіфікацыі інфармацыйна-культурнага поля ў нашай краіне. Аднак жа нельга казаць, што ва ўсім вінаваты толькі «клятыя маскалі». Зразумела, што расейцы праводзяць актыўную інфармацыйна-культурную экспансію ў былыя савецкія рэспублікі. Але сяк-так некаторыя імкнуцца ад яе адбараніцца. Беларусь доўгі час і не спрабавала гэтага рабіць. Вось цяпер апамяталіся і наракаем. Казытлівая сытуацыя выходзіць: немаўлятку замест малака падсоўвалі партвэйн, а цяперака абураемся, чаму дзіця сталася алькаголікам.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Балахонаў

Гомель

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0