Кампанія паступленьня ў ВНУ сёлета была гучнай.

Такіх конкурсаў ды прахадных балаў нашы бацькі і ня сьнілі. Часам даходзіла да маразму — на адну са спэцыяльнасьцяў журфаку БДУ знаёмая набрала 29 балаў з 30 магчымых, здаўшы адпаведна на 10, 10 і 9, і не прайшла па конкурсе. Але абітурыенцкая кампанія скончылася, і ўдачлівыя паступанцы блукаюць у пошуках жыльля.

Жыць ці ня жыць?

Сярод студэнтаў пэдунівэрсытэту ходзіць показка: «Каб засяліцца ў інтэрнат, трэба быць чарнобыльцам бяз рук і ног ды пабрацца шлюбам з інвалідам са свайго ж унівэру». Шчасьлівец сапраўды мусіць мець дзіўныя паказчыкі:

1) студэнт мусіць мець аднаго з бацькоў інвалідам 1-й ці 2-й групы;

2) студэнт мусіць мець брата (сястру) — студэнта(-ку) БДПУ імя М.Танка (а што рабіць бацькам, дзеці якіх навучаюцца ў розных ВНУ? Ці гэта мэтад заахвочваньня да паступленьня ў вышэйзгаданую аlma mater?);

3) студэнт мусіць мець мужа (жонку) з пэду (людзі!!! Бярыце на ўвагу!), праўда, маладым сем’ям даецца адзін пакой у блёчным інтэрнаце. Таму — дзейнічайце!!!

«Платнікам» жа й марыць ня варта пра інтэрнат.

Сярод рэальных ахвяр гэтага правіла — Паша Б., трэці сын у сям’і. Вучыўся на платным аддзяленьні. Каб плаціць сыну адукацыю й кватэру, бацькі пяць гадоў мусілі трымаць шасьцёра сьвіней і начаваць зь імі ў хляве ў простым сэнсе слова, калі сьвінаматка зьбіралася стаць маці.

Апэрацыя «І»

Калі ўсё ж ты выбіў месца пад лямпачкай усімі праўдамі-сьлязьмі і няпраўдамі — штодзённымі паходамі ў дэканат са словамі «Мае бацькі бедныя, ня могуць здымаць апартамэнты, а бабкі мяне баяцца, і ўвогуле хаджу няголены трэція суткі, бо начую на вакзале», — не сьпяшайся скакаць пад неба. Апроч эшалёнаў плётак, жыхароў інтэрнатаў перасьледуе нечыстотны прывід, імя якому — адпрацоўкі. У большасьці інтэрнатаў кожны жыхар мусіць адпрацаваць на карысьць часовага прытулку 40 гадзін за год.

Фізычная праца жыхароў «сямёркі» і «шасьцёркі» БДУ заключаецца ў прыбіраньні сьнегу ды перасоўваньні мэблі ў сталоўцы пасьля дыскатэк. Жыхарам «пяцёркі» даставалася больш за ўсіх: апошнія гады беларускія студэнты тутака месьціліся пад адным дахам разам з замежнікамі. Таму праца адпаведная — мыцьцё калідорных сьцен пасьля суботніх баляваньняў кітайцаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Люда Асіпенка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0