З 67 дэпутатаў палаты прадстаўнікоў, якія спрабавалі шчасьця зноў, зарэгістраваныя 55.

Сярод адсунутых — Усевалад Янчэўскі і Надзея Цыркун.

Парлямэнтарам-прадпрымальнікам быў пастаўлены ўльтыматум: або бізнэс, або дэпутацтва. Не жадаючы губляць грашовае месца, многія прадстаўнікі бізнэсу вырашылі разьвітацца зь месцам у Авальнай залі. Да рэгістрацыі з дыстанцыі сышлі былы генэральны дырэктар СП «Лада-ОМС», «Форд-юніян», прэзыдэнт АТ «Банк рэканвэрсіі і разьвіцьця» Аляксей Ваганаў , які на час дэпутацтва прыпыніў сяброўства ў ЛДП; былы гендырэктар аграгандлёвай фірмы «Дняпро», цяпер — старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Валеры Ліпкін ; былы гендырэктар беларуска-расейскага СП «Трэвэлінк-інвэст» Андрэй Нарэйка . Былы гендырэктар ЗП «Ітэра-Бел» і па сумяшчальніцтве старшыня Беларускай сацыяльна-спартовае партыі Ўладзімер Александровіч цягнуў з вылучэньнем уласнае кандыдатуры да апошняга і ўрэшце заручыўся падтрымкаю выгадных інвэстыцыйных праектаў з боку прэзыдэнта.

Толькі намесьнік старшыні камісіі па прамысловасьці Мікалай Скутаў — які да абраньня дэпутатам кіраваў беларуска-расейска-ўкраінскім СП ЗАТ «БелРасУкрнафта» — праігнараваў загад зьверху. Аднак яшчэ 17 жніўня Цэнтравыбаркам пацьвердзіў адмову Пастаўскай акруговай камісіі №30, якая адмовілася зарэгістраваць ініцыятыўную групу дзейнага дэпутата.

Такі ж лёс напаткаў і Юр’я Марозава , які да абраньня дэпутатам меў дачыненьне да сеткі аўтазаправак і фармацэўтычнага бізнэсу ў Менску, а ў 2001 г. дапамагаў Натальлі Машэравай у яе спробе прэзыдэнцкай кампаніі 2001 г.

У Мастох не зарэгістравалі Генадзя Дылеўскага .

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Глеб Хмяльніцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0