Ідзе сэмінар сацыяльных пэдагогаў на тэму здаровага ладу жыцьця. Лектарка доўга і нудна гаворыць аб уплыве алькаголю на арганізм чалавека. Урэшце, скончыўшы свой выступ, просіць задаваць пытаньні. Усе маўчаць. Толькі адзін пэдагог-пэнсіянэр цягне руку:
— От вы, Валянціна Іванаўна, казалі: алькаголь і для пячонкі шкодны, і для сэрца. Дык чаму ж, як вып’еш, так добра робіцца?
* * *
Лектарка:
— Усе дзеці, якія кураць, павінны быць на ўнутрышкольным уліку.
Пэдагогі бяруцца за галаву: ізноў трэба сьпісы складаць. Марная праца. Толькі два лысаватыя дзядзькі не сумуюць. Пасьміхаючыся, перамаўляюцца на ўсю аудыторыю:
— Гэта каб ведаць, у каго папяросы страляць.
* * *
Настаўнік у школе заўжды злачынца.
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Тацяна Барысік, Магілёў