Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", сення ў Менску ў спэцпыёмнік на Акрэсьціна прывезьлі яшчэ 8 чалавек Учора ў судзе Маскоўскага раёну былі асуджаныя 18 чалавек. Тэлефон старшыні суду 2-77-02-35 (Тамара Васільеўна). Інфармацыю даюць, калі называеш канкрэтнае прозьвішча.

УВАГА: Калі вашыя родныя, сябры ці знаёмыя асуджаныя і знаходзяцца ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку, а вы хочаце перадаць ім харчовыя перадачы, гігіенічныя прылады і цёплыя рэчы, зьвяртайцеся па дапамогу па тэлефоне 231 08 44

Увага: тэлефон спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вул. Акрэсьціна, дзе могуць знаходзіцца вашыя родныя 270-91-42. Калі ў вас няма інфармацыі, дзе знаходзяцца вашы родныя, тэл. МУС: 229-40-82.

АРЫШТАВАНЫМ МОЖНА ПЕРАДАВАЦЬ: 1. Гігіенічныя прылады (зубная паста, шчотка, мыла, кароткія ручнікі, сурвэткі і.г.д)

2. Прадукты харчаваньня:

1. каўбаса сухая (парэзаць на кавалкі) — 1-2 палкі,

2. сала (парэзаць на кавалкі) — 0,5 кг.

3. яблыкі — 1,5 кг.,

4. мандарыны — 1 кг.,

5. мінэральная вада — 2 л.,

6. сок у пакетах — 2 шт.

7. цыбуля — 5 шт.

8. часнок — 5 галовак

9. цукеркі россыпам без абгортак — 0,5 кг.

10. лімоны — 5 шт.

11. пячэньне — 0,5 кг.

11. цыгарэты бязь фільтру (альбо з адламаным фільтрам)

12. газэты

13. цёплыя рэчы і адзеньне (швэдры, шкарпэткі, трусы, спартовыя штаны, куртка, на якой спаць, куртка, каб накрывацца.)

Увага: Утрыманьне ў спэцпрыёмніку каштуе 4660 рублёў за 1 суткі (грошы ўносяцца ў бухгалтэрыю спэцпрыёмніка).

Спатканьні ў спэцпрыёмніку не дазволеныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0