Ніводзін іншы беларускі ўнівэрсытэт нават ня трапіў у сьпіс 3000. Бліжэйшыя па рэйтынгу беларускія ВНУ — Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы і Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт займаюць толькі 3161 і 4514 месцы адпаведна.

Існуе шмат арганізацыяў і агенцыяў, якія ацэньваюць якасьць навучальных установаў розных краін. Рэйтынг Webometrics ад гішпанскай арганізацыі Cybermetrics Lab кардынальна адрозьніваецца ад іншых. У ім за галоўны крытэр прымаецца якасьць пазыцыянаваньня ВНУ у Сеціве.

Колькі слаўных людзей у гісторыі Беларусі, якія выпраўляліся ў доўгі шлях па веды. Беларускіх студэнтаў можна знайсьці ў розных куточках сьвету. Для тых, хто толькі зьбіраецца атрымаць адукацыю за мяжой і лічыць сябе вартым лепшага — незвычайны рэйтынг унівэрсытэтаў, у якім за крытэр бярэцца якасьць прэзэнтацыі ў Сеціве. Шмат працадаўцаў перад тым, як наняць чалавека, шукаюць яго ў інтэрнэце, напрыклад, ягоны блог. Так і студэнты, перад тым, як выправіцца ў далёкія краі, часьцей абіраюць ВНУ паводле інфармацыі на сайтах.

Такім чынам найлепшае месца для адукацыі — амэрыканскі ўнівэрсытэт, бо ў першую дзесятку Топ‑3000 увайшлі толькі ўнівэрсытэты з гэтай краіны:

  • MASSACHUSETTS INSTITUTE OF TECHNOLOGY
  • STANFORD UNIVERSITY
  • HARVARD UNIVERSITY
  • UNIVERSITY OF CALIFORNIA BERKELEY
  • PENNSYLVANIA STATE UNIVERSITY
  • UNIVERSITY OF MICHIGAN
  • UNIVERSITY OF ILLINOIS URBANA CHAMPAIGN
  • CORNELL UNIVERSITY
  • UNIVERSITY OF WISCONSIN MADISON
  • UNIVERSITY OF TEXAS AUSTIN

Навучальныя ўстановы ЗША пераважаюць і ніжэй па сьпісе, толькі на 19 месцы зьяўляецца Камбрыдж, потым зноўку збольшага амэрыканскія.

Сярод Эўрапейскіх ВНУ лідзіруюць, зразумела, Кэмбрыдж, а таксама Швэйцарскі фэдэральны тэхналягічны інстытут, які трапіў на месца 32 .

Webometrics дае разьбіўку па ўсім рэгіёнам сьвету, напрыклад, лепшы ў Афрыцы — Унівэрсытэт Кэйп Таўна, у Азіі — Нацыянальны унівэрсытэт Сінгапура. Такім чынам, сярод 500 лепшых 238 ВНУ з ЗША і Канады, 211 — з Эўропы, 21 — Акіянія, 20 азіяцкіх, 9 з Лацінскай Амэрыкі і толькі 1 афрыканскі унівэрсытэт.

У большасьці нашых суседзяў сытуацыя з прэзэнтацыяй ВНУ ў Сеціве значна лепшая за беларускую.

Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт знаходзіцца на 232 месцы.

Варшаўскі ўнівэрсытэт тэхналёгіяў займае пазыцыю 508.

Віленскі ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Латвіі знаходзяцца на 587 і 922 радках адпаведна.

Толькі ўкраінскія ВНУ крыху прайграюць беларускім, Нацыянальны Кіеўскі Ўнівэрсытэт Тараса Шаўчэнкі знаходзіцца адразу ж на наступным месцы пасьля БДУ — на 1694.

Generation.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0