Архіў

Алё, мы шукаем таленты

У сьвеце маса забаўляльных спаборніцтваў — кіданьне мабільнікаў, гонкі на ўнітазах, мачылаўка з дапамогай трактарных рысор.

Аднак беларускія чыноўнікі чамусьці вырашылі насаджаць у краіне конкурсы прыгажосьці.

Тое, што конкурс прыгажосьці — прадукт заходняй (прычым далёка не элітарнай) культуры, не выклікае ніякага сумневу. Я ня памятаю, каб у часы СССР (Эдэмскага саду, якога нас пазбавілі дэмакраты-спакушальнікі) працоўныя нейкага БМУ дэманстравалі стрыптыз, выбіраючы самага прыгожага апэратара шпакляваньня.

Міністар культуры сп.Гуляка зацікаўленасьць дзяржавы ў конкурсе растлумачыў, сярод іншага, грамадзкім інтэрасам: конкурсы прыгажунь — моцная зброя ў барацьбе з такім нэгатыўным фэномэнам, як гандаль жанчынамі.

Сама ідэя змагацца з крыміналам з дапамогай дэфіле ў купальніках здаецца не такой ужо і благой, але тут Гуляку варта сёе-тое падкарэктаваць.

Адпаведна азам палітэканоміі, тавар — прадукт, задавальненьне патрабаваньня ў якім адбываецца праз акт куплі-продажу. У нашым выпадку ў якасьці тавару выступае цела фэміны, ролю спажыўца выконвае багаты шэйх, прадавец — мафіёзі. Відавочна, калі гаворка ідзе пра барацьбу з трафікам жанчын, трэба або зьнішчыць рынак (чытай — «рэвалюцыя!»), або разарваць ланцуг гандлю ў нейкім зьвяне — выклікаць у агентаў трансакцыі аблом прадаваць тавар або набываць яго.

Цяжка cказаць, чаму конкурс прыгажосьці павінен пагасіць у чукчы зь нерэнтабэльнай беларускай правінцыі жаданьне зваліць у Эміраты, разьвесьці лоха і нешта на гэтым падкалыміць. Нават за маральнае аблічча фіналістак ня дам ніякай гарантыі. Калі прыняць бацькаўскую калькуляцыю аб тым, што сярэдні заробак у РБ — 200 «грынаў», то тысячы у.а. — бонусу, які яны атрымалі за ўдзел у фінале, — хопіць на 5 месяцаў. Ну, яшчэ пару можна працягнуць, здаўшы ў камісіёнку вячэрні туалет — падарунак гаранта. А потым што — зноў гандляваць жуйкай у кіёску?

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Лёлік Ушкін

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларуская літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай1

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларуская літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Усе навіны →
Усе навіны

Бацькі спрачаліся каму карміць дачку, што прывяло да яе гібелі

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні23

Больш за 600 дамоў у Калодзішчах засталіся без святла

У Баранавічах уначы выпала 37 мм ападкаў, у Мінску — 30 мм

Жыхар Вільні сцвяржае, што зняў панядзелкавы дрон на паўночным захадзе сталіцы1

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларуская літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай1

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларуская літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць