01.10.2004 / 13:00

Каляровыя сны Дунечкі

«Дунечка». Рэж. Аляксандар Яфрэмаў. Прэм’ера ў «Кастрычніку» ў пятніцу а 18.10.

На тле апошніх беларускіх фільмаў «Дунечка» выглядае прафэсійна. Гераіня фільму, дзесяцігадовая дзяўчынка, іграе ў тэатры, адчувае першае каханьне і з дапамогай бабулі (Зінаіда Шарко), расейскай інтэлігенткі, разьбіраецца ў трагічна-сьмешных супярэчнасьцях жыцьця.

У параўнаньні зь бесканфліктным і «бяздомным» «Павадыром» «Дунечка» — сур’ёзны крок наперад у творчасьці Яфрэмава. Зьявілася рэтра-атмасфэра 20-гадовай даўніны — хаця збольшага саладжавая і зрэдку крытычная. На экране — пазнавальныя інтэр’еры Купалаўскага тэатру. Але расейская мова на сцэне гучыць ненатуральна (карціна ў значнай ступені здымалася за расейскія грошы).

Пераходы ад сьлёз да сьмеху і ад сьмеху да сьлёз пазначаныя, але ў канфліктах прытулілася недагаворанасьць, акторская няпраўда, непераканаўчая суцяшальнасьць.

Надзвычайным майстэрствам вылучаецца гукавая партытура: шэпты ў тэатральнай залі, шум мора, залітыя каляровым сьвятлом кадры...

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру