«Весьягонская ваўчыца» («Весьегонская волчица»)

Расея, 2003, каляровы, 102 хв.

Жанр: экалягічная мэлядрама

Адзнака: 4,5 (з 10)

Мікалай Салаўцоў раней здымаў навукова-папулярныя фільмы пра жывёл. «Весьягонская ваўчыца» — ігравая карціна Салаўцова. Хаця паўсюль пазначаецца, што гэта драма і нават трылер, фільм — экалягічная мэлядрама з дыдактычным фіналам.

Ваўкаваты паляўнічы Ягор высочвае ваўчыцу, якая тэрарызуе вёску. Але жывёла не забітая, і герой спрабуе ўтаймаваць лясную жыхарку, пасадзіўшы яе на ланцуг. Паміж паляўнічым і ваўчыцай расьце каханьне й нянавісьць са сцэнамі рэўнасьці й задушэўнымі размовамі. Вяскоўцы падазраюць паляўнічага ў ваўкалацтве, а шэрая драпежніца дае прыплод ваўчанятак (самыя фотагенічныя істоты ў карціне).

Для беларускіх гледачоў фільм цікавы ўжо тым, што ў ім іграюць акторы Ўладзімер Гасьцюхін і Алег Фамін. Калі вобраз чырванатварага і гарластага суседа-злыдня для Гасьцюхіна невынаходлівы, то Алег Фамін, вядомы маргінальным і бунтоўным Арлекіна, вылучаецца.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0