Такі вынік першых чатырох месяцаў гэтага году. Пра гэта заявіў сёньня на супольным паседжаньні палатаў парлямэнту віцэ‑прэм’ер Віктар Бура. Ён канстатаваў, што ад’емнае сальда расьце за кошт прамежкавага і энэргетычнага імпарту, а таксама інвэстыцыйнага і спажывецкага.

Віктар Бура зазначыў, што вырашальным быў уплыў гандлю энэргетычнымі таварамі. Экспарт нафтапрадуктаў зьнізіўся за 4 месяцы на $205,1 млн, а экспарт беларускай нафты зусім не ажыцьцяўляўся. «Агульныя страты экспарту па гэтых двух таварах склалі $430 млн».

Агульны кошт імпарту нафты зьнізіўся на $237 млн. празь зьніжэньне фізычных аб’ёмаў. У той жа час пастаўкі газу ўзрасьлі на $359 млн праз рост цэнаў на яго. На $13 млн узрос імпарт электраэнэргіі.

У выніку за 4 месяцы ад’емнае сальда па гандлі таварамі дасягнула $1,2 млрд. Але яго ўдалося на траціну кампэнсаваць за кошт андлю паслугамі.

Якія прагнозы? «Многае будзе залежаць ад вырашэньня пытаньня паставак нафты, экспарту нафтапрадуктаў, загрузкі нафтаперапрацоўчых заводаў», — дадаў Віктар Бура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?