01.10.2004 / 13:00

«Фішэрэндам» цікавейшы за рэфэрэндум

Робэрт Фішэр знакаміты яшчэ й тым, што вынайшаў новую гульню.

Дакладней, прапанаваў расстаўляць шахматныя фігуры на дошцы па-новаму — паводле жэрабя. Вынаходку, прэзэнтацыя якой адбылася ў Югаславіі ў 1996 г., назвалі «Fischerandom». У сьвеце гэтая разнавіднасьць шахмат вядома яшчэ як «Шахматы-960», бо гульцы маюць 960 варыянтаў сымэтрычнага разьмяшчэньня фігур на першай і восьмай лініях.

«Фішэрэндам» быў адразу ж удзячна прыняты супольнасьцю шахматыстаў як магчмасьць ажывіць старажытную гульню. Навінка спалучае кансэрватызм (правілы аналягічныя шахматным) і непрадказальнасьць, у значнай ступені страчаную ў сучасных матчах. Паколькі да дэбюту па кампутарнай базе ў «Фішэрэндам» падрыхтавацца нерэальна, гульцам даводзіцца імправізаваць ледзь ня зь першага ходу. Супэрграсмайстары актыўна праяўляюць сябе на новай дзялянцы: так, першынство сьвету па «Фішэрэндаму» ў 2001 г. выйграў вугорац Пэтэр Лека — той самы, які цяпер аспрэчвае ва Ўладзімера Крамніка тытул чэмпіёна сьвету па шахматах.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

ВР

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру