У пару Інтэрнэту парнаграфія стала даступная дзецям. Гэта ставіць бацькоў перад новымі выклікамі.

У дзяцінстве я з маці вельмі любіў хадзіць у кіно. Старажылы сталічнага мікрараёну Паўднёвы Захад памятаюць камэрцыйную відэазалю «Галяктыка», што паўстала на самым пачатку 90-х і праіснавала некалькі год. Такія відэасалёны тады адчыняліся ва ўсіх куточках Менску. Відэамагнітафон тады яшчэ быў рэдкай зьявай, таму замежнае кіно выклікала вялікую цікавасьць. Каб трапіць на баявік з Чакам Норысам, трэ было набыць квіток за некалькі гадзін да пачатку сэансу, каб не стаяць у вялікай чарзе. І вось мы ў залі!

Аднак асалоду ад прагляду я атрымоўваў не заўсёды, з адной простай прычыны: у галоўнага героя баевіка, як правіла, была пекная знаёмая, зь якой ён скакаў з даху на дах, хаваўся ад страляніны і… вядома ж, мілаваўся ў ложку. Гэтых момантаў, што праўда, я ня бачыў, бо маці прыкрывала сваёй далоньню мне вочы. Памятаю, трапілі мы на савецкі кінагіт «Інтэрдзяўчынка», дык мне прыйшлося прасядзець з закрытымі вачыма добрую палову стужкі.

Нашы бацькі не былі падрыхтаваныя да такіх вынікаў перабудовы, таму першае, што ім прыйшло да галавы зрабіць, каб абараніць сваё дзіця ад аголенасьці і разбэшчанасьці на экране, гэта проста закрыць яму вочы. Тэма сэксу холадна ігнаравалася ў нашай сям’і (і ў мільёнах іншых савецкіх сем’яў таксама), таму ў «дваровых» размовах нам зь сябрамі прыйшлося самім шукаць адказы на шматлікія пытаньні. Памятаю, калі нам было па 13—14 год, вырашылі з адным зь сяброў падзяліцца самымі патаемнымі сакрэтамі. «Я цалаваўся зь дзяўчынай», — выціснуў я зь сябе (выдаючы жаданае за сапраўднае). «А я мастурбую», — сказаў сябрук з такой інтанацыяй, нібыта ён сьмяротна хворы. Усьведамленьне таго, што ананізм — не хвароба і валасы паміж пальцамі ад такога занятку не растуць, прыйшло неяк само сабой крыху пазьней…

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Будкін

[email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0