Барыс Пятровіч. Шчасьце быць… — Менск: Тэхнапрынт, 2004. — 576 с.

У творчасьці Барыса Пятровіча — гісторыя пакаленьня літаратараў, што сталіся сьведкамі самаразбурэньня імпэрыі падчас росквіту сваіх творчых сіл. Савецкая рэчаіснасьць, выяўленая найлепшымі прадстаўнікамі гэтага пакаленьня, побач з абсурднасьцю «Залюстроўя» можа набываць адзнакі чароўнасьці. Сапраўдны майстра сягае далей за проста выяўленьне, пераствараючы гэтую рэчаіснасьць.

Проза Барыса Пятровіча зьявілася раней за фармаваньне кантэксту, у які б яна здолела ўпісацца. У час, калі большасьць аўтараў у чарговы раз займаліся сьцьвярджэньнем даволі абстрактных ідэалаў «нацыянальнае ідэі», Барыс Пятровіч ствараў свае абстракцыі, намагаючыся выцягнуць белсаўліт-ру на якасна іншы ровень. Як усялякі першапраходнік, ён ня стаўся «клясыкам жанру». Для тых, хто шукаў выйсьце праз комін ці акно, ён паказаў дзьверы.

Анатоль Івашчанка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0