Мовазнаўца Павал Сьцяцко ўзнагароджаны мэдалём Скарыны.

Узнагарода была неспадзяванкай: яго, загадчыка катэдры беларускай мовы і тэарэтычнага мовазнаўства Гарадзенскага ўнівэрсытэту і аднаго з найбольш прынцыповых пурыстаў у беларусістыцы, вылучалі больш для раўнавагі Марыі Канюшкевіч, загадчыцы расейскай катэдры таго самага ўнівэрсытэту. Узнагародзілі абаіх.

«Для мяне, — кажа сп.Павал, — гэта ня самая важная ўзнагарода. Вось каб мне далі званьне Заслужанага дзеяча навукі!.. Я ж маю больш за 500 публікацый і 32 кнігі. 11 сакавіка 2005 г. Гарадзенскі ўнівэрсытэт мае ладзіць Рэспубліканскую навуковую канфэрэнцыю «Надзённыя пытаньні беларускага тэарэтычнага мовазнаўства», прымеркаваную да 75-годзьдзя П.Сьцяцка.

«НН» далучаецца да віншаваньняў.

АВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0