Прызначаны на 7—8 кастрычніка Ўсебеларускі зьезд навукоўцаў не адбудзецца.

Рашэньне пра адмену было прынятае ў Адміністрацыі прэзыдэнта напярэдадні форуму — у панядзелак 4 кастрычніка.

Паводле зьвестак «НН», прэзыдэнт Акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч атрымаў у Адміністрацыі добрага прачуханца й вярнуўся на месца працы зьбялелым.

Паводле афіцыйнай фармулёўкі, зьезд адмянілі праз адсутнасьць уцямнай ідэі такога форуму. Улада ня мае прапанаваць навуковай супольнасьці нешта прынцыпова новае, навукоўцы ня могуць уплываць на ўладныя рашэньні адносна навукі.

Другой прычынай для каманды «адбой» у навуковых колах называюць палітычную: не ўдалося арганізаваць выступы значных у навуцы фігур, якія б выказаліся ў падтрымку рэфэрэндуму. Зьезд ужо пераносіўся двойчы — увосень 2002 г. і ўвосень 2003 г.

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0