На пытаньне карэспандэнта «НН» адказвае Шырын Эбадзі, іранская адвакатка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру за 2003 г.

«НН»: У Беларусі разышліся думкі, ці мусяць дэмакратычныя сілы байкатаваць выбары і рэфэрэндум цяпер, калі стала яснай ступень іх справядлівасьці. Што падказвае іранскі досьвед?

Шырын Эбадзі: Са свайго іранскага досьведу я ведаю, што байкот — гэта апошняе выйсьце, бо заўжды знаходзяцца тыя, хто прыходзяць і галасуюць «за», або тыя, каго заганяюць гэта рабіць. Але калі робіцца відавочна, што вынікі галасаваньня абавязкова будуць сфальшаваныя, тады дэмакратычным кандыдатам няма сэнсу заставацца ў выбарчых бюлетэнях. Хачу падкрэсьліць: гэта спрацоўвае толькі тады, калі гэта ўзгоднена робяць усе кандыдаты адначасова і калі сапраўды ніякіх шанцаў на справядлівыя выбары няма. Тады застаецца толькі галасаваць «супраць» і байкот.

Зычу цярпеньня тым у Беларусі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Барыс Тумар , Осла

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0