Па Купалаўскай акрузе быў зарэгістраваны цэлы спэктар кандыдатаў, сярод якіх прадстаўніца АГП Валянціна Палевікова (на прэзыдэнцкіх выбарах зьяўлялася кіраўніком штабу Ўладзімера Ганчарыка), актывіст Партыі БНФ Сяргей Мудрачэнка і дырэктар Купалаўскага тэатру Генадзь Давыдзька . За тыдзень да галасаваньня акруговая камісія зьняла з рэгістрацыі В.Палевікову, каб расчысьціць дарогу артысту, на якога робіць стаўку партыя ўлады.

Артыст ведае, куды ідзе. Паводле некаторых зьвестак, Г.Давыдзька, акрамя дырэктарскіх абавязкаў, мае яшчэ й бізнэс, а яго сукупны даход за 2003 г. сягнуў 17 тысяч даляраў ЗША. Стаўшы дэпутатам ПП, дырэктар Купалаўскага тэатру павінен будзе перадаць, паводле прэзыдэнцкага ўказу, даходы ад бізнэсу ў даверчае кіраваньне «Беларусбанку» і жыць на стандартны дэпутацкі заробак — каля 420 даляраў. Дэпутацкі мандат дае парлямэнтару права атрымоўваць толькі ганарары ад артыкулаў ды выступаў — астатнія крыніцы даходаў выключаюцца.

Мяркуючы па ўсім, Г.Давыдзька не адчувае патрэбы ў агітацыі за сваю кандыдатуру. Ва ўсякім разе, спробы знайсьці хоць бы адну ўлётку кандыдата посьпеху не прынесьлі.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

ГХ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0