Рэканструкцыя менскіх Вайсковых могілак нагадвае руйнаваньне.

Між магілаў капаюць траншэі, карчуюць дрэвы, раўняюць тэрыторыю бульдозэрам, абэліскі ссунулі ў кучу — хай паляжаць. Хоць нядаўна ў дырэкцыі могілак не было грошай на паўбутэлькі кіслаты, каб сьцерці сатанісцкі надпіс на помніку Якубу Коласу. Афіцыйныя мэмарыялы і рэальная памяць пра тых, што сышлі, — зусім розныя рэчы ў сьвядомасьці грамадзтва. Тоны цэмэнту значаць меней, чым запаленая сьвечка. Таму няхай лепей ня будзе «афіцыйнага» мэмарыялу ў Курапатах, пакуль могілкі й каналізацыю рамантуюць у адзін спосаб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0