У выніку трагічнага зьбегу акалічнасьцяў ва ўзросьце 54 гадоў пайшоў з жыцьця Міхась Пацук…

Сьпявак нарадзіўся на Палесьсі ў вёсцы Пярэраўскі Млынок у шматдзетнай сям’і. Меў добрую і грунтоўную адукацыю ды прыгожы арыгінальны тэнар. Міхась Пацук стаяў ля вытокаў адраджэньня беларускай мовы і культуры канца 80-х — пачатку 90-х гадоў. Калі ў 1991 г. Вольга Іпатава заснавала новае беларускамоўнае выданьне — штотыднёвік «Культура» — менавіта Міхась Пацук быў сфатаграфаваны на вокладку першага нумару газэты. Ён шмат выступаў з канцэртамі ў нашай краіне і па-за яе межамі. Быў салістам ансамбляў «Вясельле» і «Сьвята». Пацук сябраваў з многімі дзеячамі культуры і быў шчырым беларусам.

Аляксей Шалахоўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0