Калі дэмакратаў з рок-музыкамі пагналі зноў на Бангалор, то ўдзельнікаў акцыі «Музычны шчыт айчыны» шпурнулі за Ўручча.

Абедзьве музычныя акцыі былі нешматлюдныя. Праўда, на суботні «шчыт» сагналі вайскоўцаў з найбліжэйшых часьцей, ад чаго стадыён на 8-м кілямэтры быў афарбаваны ў колер «хакі». За «напаўненьне» адказваў Першы музычны канал, які склікаў дзясятак выканаўцаў — ад «ансамбляў вайсковай песьні» накшталт груп «Спэцназ» і «Мэханіка», улюбёнцаў Навумава, да Алесі і К.Слукі. Са сцэны палітычных лёзунгаў не гучала, затое збоку вісеў вялікі агітплякат са словамі «Аддамо галасы за нашага кандыдата В.Марахіна». Плякат вісеў такім чынам, што бачыць яго маглі толькі гледачы.

Тое, што ён выступіў не на музычнай акцыі «Першага музычнага», а на агітмерапрыемстве, Валік Грышко даведаўся ад нас. «Калі б мы дазналіся пра плякат перад выступам, іграць бы адмовіліся», — абураўся Валік.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0