Зьвярнуцца да вас прымусіў мяне наступны выпадак, які, думаецца, тыповы для сёньняшняга часу. Я працую ў мэдыцынскай установе Менску. На чарговай поліклінічнай канфэрэнцыі 8 кастрычніка галоўны доктар зьвярнуўся да супрацоўнікаў з хвалюючай прамовай. Сказаў прыкладна наступнае: «Я ўсіх заклікаю да ўдзелу ў датэрміновых выбарах у ППНС і ў рэспубліканскім рэфэрэндуме. Пасьля таго, як вы датэрмінова прагаласуеце, вам на выбарчым участку дадуць паперу. Гэты квіток вы павінны мне асабіста прынесьці. Ваша датэрміновае галасаваньне я буду расцэньваць як ляяльнасьць да галоўнага доктара, і гэта будзе ўлічана пры заключэньні кантракту». Супрацоўнікі крыху пагулі ў знак абурэньня, і канфэрэнцыя працягвалася далей.

Я пішу гэты ліст для таго, каб падобныя факты прымусу з боку кіраўніцтва на супрацоўнікаў да ўдзелу ў датэрміновых выбарах мелі канкрэтныя адрасы. Удзельнічаць у датэрміновых выбарах я не зьбіраюся.

Ірына Чатырка, inbox.ru

P.S. Калі пасьля працоўнага дня я прыйшла дахаты, мой сын, вучань чацьвёртага клясу, сказаў, што настаўніца прасіла перадаць бацькам, каб яны прыйшлі на выбарчыя ўчасткі… не, не 17 кастрычніка, а раней…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0