Усе маюць намер галасаваць на рэфэрэндуме станоўча.

Лёгіка простая: пэнсій хапае на жыцьцё ды выпіўку. Супраць — вясковая інтэлігенцыя і прадпрымальнікі.

Абы не сурочыць, але ў параўнаньні зь летам жыцьцё ў Раёўцы пакрысе наладжваецца. Адна фірма выкупіла фабрыку. Працуе на ёй пакуль каля дзясятка чалавек — робяць скрынкі з гафраванага кардону. Аднак новыя ўладальнікі абяцаюць пад канец восені запусьціць цэх па вытворчасьці кардону, а пазьней запусьціць і лесапілку. А пакуль выплацілі людзям грошы за некалькі месяцаў. Некаторым — па 300 тысяч рублёў. Для многіх гэта шалёныя грошы, бо на біржы працы атрымлівалі па 30—40 тыс.

Вяскоўцы таксама дарма часу не гублялі. У верасьні езьдзілі на бульбу. Суседні саўгас пастанавіў наступным чынам: дзесяць мяхоў выбіраеце, адзін сабе. Ня хочаш бульбы — бяры зернем. У канкурэнта-фэрмэра ўмовы былі іншыя: дзень аплачваўся шасьцю тысячамі ды вядром бульбы. Калі фэрмэр убачыў, што людзі больш ахвотна езьдзяць у саўгас, падняў «грашовы» заробак да дзевяці тысячаў. Да таго ж, час ад часу дажджыла, ля поля пастаянна дзяжурыў ягоны аўтобус — каб людзі ня моклі дарэмна.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алег Раявец, Раёўка (Маладачаншчына)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0