На пытаньні «НН» адказвае кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна

«НН»: Ідзе павальнае закрыцьцё недзяржаўных выданьняў праз найдрабнейшыя прычэпкі. Што рабіць у гэтай сытуацыі? Ці ня трэба рэдактарам газэтаў увесьці самацэнзуру, абы захаваць выданьні?

Ж.Л.: У нас ужо ёсьць выданьні, дзе людзі кожны дзень апынаюцца перад выбарам — ставіць інфармацыю ў нумар цалкам, ці падцэнзураваць яе, ці не друкаваць зусім. Гэта найперш тычыцца рэгіянальных выданьняў, якія застаюцца закладнікамі мясцовай улады. Яшчэ тры гады таму, у прэзыдэнцкую кампанію 2001 г., самацэнзуры ў недзяржаўнай прэсе амаль не было. Была цэнзура ў друкарні «Мэджык», арышты накладаў газэтаў па друкарнях, крымінальныя справы… І ўсё адно друкаваліся матэрыялы, зьвязаныя з тэмай зьніклых палітыкаў, пра карупцыю ў атачэньні кіраўніка дзяржавы. Мы разумелі: ёсьць лічаныя дні, за якія нам варта зрабіць усё патрэбнае для нашых чытачоў. І сёньня на самацэнзуру мы ня маем права!

«НН»: Якія могуць быць іншыя шляхі інфармаваньня ва ўмовах закрыцьця выданьняў? Сыходзіць у падпольле, ствараць радыёстанцыю, якая б вяшчала з-за мяжы?

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Гутарыў Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0