У Воршы некаторыя сябры камісій адмовіліся падпісваць фальшывыя пратаколы

На 100% выканала аршанская вэртыкаль патрабаваньні кіраўніка дзяржавы, каб у парлямэнт прайшлі жанчыны ды адданыя ўладзе палітыкі папярэдняга скліканьня. У Аршанскай гарадзкой акрузе №26, паводле апошніх зьвестак гарадзкой выбарчай камісіі, з вынікам 60,23% перамагла Людміла Анікеева, начальніца гарадзкога аддзелу адукацыі. Другім да фінішу прыйшоў прадстаўнік АГП, выдавец забароненых газэт «Время» і «Неделя» Генадзь Ананьеў, які набраў 17,8% галасоў. Праўда, спачатку карціна была іншая: пасьля падліку галасоў на выбарчых участках Анікеева мела 34%, Ананьеў 32% і сябар ПКБ Мікалай Дзямідаў 20%. Пасьпяшаліся нават абвясьціць, што адбудзецца другі тур. Але потым галасы «пералічылі» так, як трэба.

Незалежныя назіральнікі і актывісты апазыцыйных партый сьведчаць пра тое, што рэальныя вынікі выбараў і рэфэрэндуму значна адрозьніваліся ад абвешчаных. Нават у СШ №30, дзе месьціўся штаб кандыдаткі ад улады, у раёне, дзе яна жыве і дзе працягвае выкладаць у гэтай жа школе, за яе прагаласавалі 600 выбарцаў з 2752, што ўзялі ўдзел у галасаваньні, за Ананьева — 530.

Большасьць участкаў для галасаваньня месьцілася ў школах, а камісіі складаліся з настаўнікаў-кантрактнікаў (праўда, некаторыя зь іх казалі, шо будуць галасаваць за сваю начальніцу, якую за вочы клічуць «маці», абы яна хутчэй зьехала з Воршы, бо асаблівай павагай сярод падначаленых не карыстаецца).

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Яўген Жарнасек, Ворша

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0